Няма нічога выдатней на свеце
Чым шчыры і чысты дзіцячы смех...
Глядзіце, усміхаюцца нам дзеці..
І мы ўсмешку дорым ім у адказ...
Самае прыемнае, калі дзеці глядзяць на цябе, дораць сваю ўсмешку, весяляцца і гуляюць. Гуляюць на дзіцячых пляцоўках са сваімі роднымі і мы, кампанія «Белтэлекам», робім для іх гэтыя светлыя і сонечныя святы! "Свята нашага двара разам з "ЯСНА"!" праходзіць па ўсёй краіне. Пакідаючы за сабой смех, радасць, весялосць і пачуццё сям'і.
8 верасня ў Вялікай Бераставіцы на дзіцячай пляцоўцы ў гарадскім парку ўрачыста адкрылі гульнявы комплекс "ЯСНА". На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шчука, начальнік Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі Юрый Басько і начальнік Бераставіцкага ўчастка электрасувязі Аляксандр Гумянюк.
- Упэўнены, што гульнявы комплекс ад кампаніі «Белтэлекам», які ўпрыгожыў дзіцячую пляцоўку, стане адным з упадабаных месцаў Бераставіцкай дзятвы, – падкрэсліў у сваім прывітальным слове Андрэй Іосіфавіч. - Ад імя раённага выканаўчага камітэта дзякую кампаніі "Белтэлекам " і непасрэдна кіраўніцтву Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі за падораную радасць і ўдвая прыемна, што мы адкрываем гэты комплекс напярэдадні - Дня народнага адзінства!
Павітаў юных гасцей мерапрыемства і начальнік Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі Юрый Басько:
- Сімвалічна, што гэты ясны сонечны дзень супаў з нашым падарункам ад «ЯСНА» для самых маленькіх жыхароў Вялікай Бераставіцы. Як сонца і цяпло выклікае радасць, так і мы хочам падарыць яркія эмоцыі малышам. Была перарэзана сімвалічная чырвоная стужачка.
Забаўляльная праграма з гульнямі, мультыплікацыйнымі героямі, вясёлае фота і бесперапынны паток уражанняў. Яркіх, светлых і незабыўных уражанняў, якія ім падарыла кампанія «Белтэлекам». Кожнае свята мае свой настрой, у кожнага свята свой густ, колер і пах. Гэтыя ўражанні застаюцца ў дзіцяці на ўсё жыццё і будуць сілкаваць і напаўняць яго, калі ён стане дарослым. А мы спадзяемся, што ўражанні ад нашага свята - "Свята нашага двара разам з "ЯСНА"!" застануцца ля Вялікай Бераставіцы на ўсё жыццё!
І хай будзе так заўсёды! Разам з "ЯСНА" заўсёды "ЯСНА"!!!