Сёння ў філіяле ў фармаце відэа-аўдыё-канферэнцыі і ў фармаце адкрытага дыялогу ў падраздзяленнях перад калектывамі прадпрыемства асвятляецца
тэма:
"КІБЕРБЯСПЕКА І ПРАФІЛАКТЫКА КІБЕРЗЛАЧЫННАСЦІ"
З асвятленнем пытання прафілактыкі злачынстваў супраць уласнасці і інфармацыйнай бяспекі выступае начальнік аддзела аналізу і кантролю трафіку службы бяспекі ВАЛЫНЦАЎ Раман Аляксандравіч.
Кібератакі ператварыліся з праблемы тэхнічных спецыялістаў у адну з галоўных стратэгічных пагроз нацыянальнай, эканамічнай і грамадскай бяспекі любой краіны.
Процідзеянне ажыццяўляецца і на карпаратыўным узроўні. Арганізацыі і прадпрыемствы інвестуюць у кібербяспеку і навучанне супрацоўнікаў. Для барацьбы з кіберпагрозамі на індывідуальным узроўні патрабуецца павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва, захаванне элементарных правілаў лічбавай гігіены.