Сёння, 20 сакавіка ў канферэнц-зале філіяла ў фармаце відэа-аўдыё-канферэнцыі і ў фармаце адкрытага дыялогу ў падраздзяленнях перад калектывамі прадпрыемства асвятляецца тэма:
"Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь-прававы падмурак адзінства і працвітання беларускага народа"
З асвятленнем тэмы адзінага дня інфармавання запрошаны кандыдат юрыдычных навук кафедры канстытуцыйнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Кісялёва Таццяна Маратаўна.
Дадаткова, з лекцыяй аб донарстве крыві запрошаны загадчык Кабінетам клінічнай трансфузіялогіі аддзялення арганізацыі вытворчай і клінічнай трансфузіялогіі гарадскога цэнтра трансфузіялогіі ўстановы аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца» Тулупава Анастасія Паўлаўна.
Канстытуцыя Беларусі 1994 года заклала трывалы прававы падмурак нашай незалежнасці і дазволіла рэалізаваць імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі. З гэтага моманту пачалася гісторыя незалежнай Беларусі, якой мы яе ведаем сёння: па-сапраўднаму суверэннай дзяржавы з самастойнай знешняй і ўнутранай палітыкай.