БЕЛАРУСЬ ПАМЯТАЕ. ПАМЯТАЕМ КОЖНАГА!

9 мая па ўсёй Беларусі прайшла акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!"

Калектывы ВФ РУП "Белтэлекам" па ўсёй Віцебшчыне прынялі ўдзел у святочных шэсцях Рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага!".

З партрэтамі сваіх герояў прайшлі ўдзельнікі святочнага шэсця, усклалі кветкі да манументаў савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.

Таксама прайшоў велапрабег "Дарогі лёсу-дарогі Перамогі" і тэматычныя пляцоўкі з удзелам філіяла.