Сонечная субота ў Глыбокім. Паветра напоўнены водарам вішнёвых пірагоў і салодкіх напояў. На цэнтральнай плошчы, упрыгожанай гірляндамі з вішнёвых кветак, кіпіць жыццё.
На інтэрактыўнай пляцоўцы "Белтэлекам" - атмасфера свята і весялосці. Яркія вішнёвыя матывы, прыцягваюць увагу мінакоў. Пакуль бацькі з цікавасцю слухалі прэзентацыю новых паслуг і акцый ад "Белтэлекам", дзеці з захапленнем разглядалі гаджэты ў растэрміноўку.
У цэнтры пляцоўкі бяспройгрышная латарэя. Кожнаму ўдзельніку гарантаваны сувенір!
Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і гульнях ад "Белтэлекам", адгадвалі загадкі пра вішню і малявалі карціны з вішнёвымі матывамі.
Са святам, Глыбокае!