VII дабрачынны матч "Добры лёд " стаў завяршэннем акцыі.
Больш за 1500 віцяблян сабраліся на дабрачынным матчы «Добры лёд», арганізаваным адміністрацыяй Першамайскага раёна ў падтрымку Віцебскага абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці!
Усіх прысутных вітаў кіраўнік адміністрацыі Яўген Сяменычаў, які ўручыў падзякі ўсім партнёрам і ўдзельнікам матчу.
Намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях ВФ РУП "Белтэлекам " Кірыл Мінчанка ад асобы калектыву ўручыў падарункавы сертыфікат дырэктару Дома дзіцяці Алене Мізеркінай!
Матч, завяршыўся з лікам 10: 10!
Перамагла дружба і дабро, а гульня стала сапраўдным падарункам для юніёраў хакея!
На карысць Дома дзіцяці будзе пералічана 10400 беларускіх рублёў!
Адміністрацыя Першамайскага раёна шчыра дзякуе прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна, усіх партнёраў і ўдзельнікаў матчу!