Беражыце лініі сувязі! | Белтелеком

Беражыце лініі сувязі!

Па тэрыторыі горада, прыватнага сектара і ўсіх раёнаў вобласці праходзяць магістральныя, ўнутрызонавыя, мясцовыя першасныя сеткі электрасувязі, якія маюць важнае гаспадарчае і агульнадзяржаўнае значэнне.
Згодна правілаў аховы ліній, збудаванняў сувязі і радыёфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 19.08.2006 г. №1058:
с. 13. У межах ахоўных зон і прасек без пісьмовай згоды і прысутнасці прадстаўнікоў эксплуатацыйных арганізацый забараняецца:
с. 13,1. ажыццяўляць усякага роду будаўнічыя, мантажныя, выбуховыя і земляныя работы, звязаныя з распрацоўкай грунту на глыбіню больш 0,3 метра, а таксама планіроўку грунту пры дапамозе бульдозераў, экскаватараў і іншых землеройных механізмаў. У населеных пунктах забараняецца без пісьмовай згоды і прысутнасці прадстаўніка эксплуатацыйнай арганізацыі ажыццяўляць усякага роду земляныя работы і планіроўку грунту незалежна ад глыбіні яго распрацоўкі;
Узгадніце земляныя работы з прадстаўнікамі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" па адрасах:
Віцебскі ЗВЭС ЛТЦ-вул. Чкалава, д. 24, к.8 каб.409, тэл. 242 030;
Віцебскі цэх электрасувязі-г. Віцебск, вул. Чкалава, д. 24, к.8, каб.213, тэл. 69 22 22;
ЭТЦС-г. Віцебск, вул. Чкалава, д. 24, к. 8, каб.223, тэл. 66 66 63;
Адзіны нумар для ўдакладнення працэдуры атрымання пісьмовага дазволу на права вытворчасці работ, для выкліку прадстаўніка падраздзялення электрасувязі для ўказанні месца размяшчэння падземных камунікацый - 121. Асобы, якія парушылі правілы аховы ліній сувязі, прыцягваюцца да адказнасці па артыкуле 23.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і па артыкуле 372 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Сярод людзей, якія маюць патрэбу ў экстранай дапамогі, могуць апынуцца і вашы блізкія або сваякі.
Не пакідайце людзей без сувязі! Беражыце кабельныя лініі сувязі!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка