Як з дапамогай паслугі «Відэакантроль» ад «Белтэлекам» муж і жонка Чарнышовы з Расон збераглі свой дом ад «няпрошаных гасцей» і цяпер яшчэ прыглядаюць за ўнукамі, домам і гадаванцамі.
Мінулым летам на прысядзібным участку жыхаркі райцэнтра Таццяны Чарнышовай адбыўся крадзеж. Пасля чаго жанчына знайшла самы лепшы варыянт для сваёй бяспекі і спакою - падключыла паслугу «Відэакантроль» ад «Белтэлекам».
- Цяпер я абсалютна ўпэўненая ў бяспецы жылля. Да таго ж камера спрашчае і бытавыя задачы. Я магу нагледзець за ўнукамі або хатнімі жывёламі, без праблем назіраю за прыдамавой тэрыторыяй, але самае важнае: наш участак цяпер я бачу, як на далоні, хоць на кампутары, хоць на смартфоне – кажа Таццяна. Падставай для відэаназірання паслужыў непрыемны выпадак, які адбыўся мінулым летам.
Падрабязнасці ў газеце "Голас Расоншчыны": http://www.rossonka.by/?type=news&id=5395