У Глыбокім навучэнцы профільнага 10-Б класа Глыбоцкай раённай гімназіі наведалі Глыбоцкі ЗВЭС.
У гэтым класе створана інжынерная група, якая вывучае дакладныя навукі на павышаным узроўні і ўдзельнічае ў факультатыўных занятках "У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію".
Начальнік Глыбоцкага ЗВЭС Дзмітрый Мянжынскі распавёў хлопцам пра тое, як зарадзілася сувязь, пра паслугі, якія прадстаўляюцца кампаніяй і вядома пра спецыялістаў, якія працуюць на прадпрыемстве: электрамеханік сувязі, інжынер электрасувязі, спецыяліст па продажы і іншыя.
Дзмітрый Юр'евіч адзначыў:
- «Калі вас гэтак жа прыцягвае свет тэхнікі і тэхналогій, інжынерныя прафесіі і праца ў сферы сувязі, то вы можаце стаць часткай гэтай займальнай і важнай галіны».
Наша кузня кадраў:
-- ВФ Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі: https://vfbsac.by/,
- "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі": http://www.bsac.by/.