У гонар 35-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, у Аршанскім занальным вузле электрасувязі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання.
Памятнага медаля ўдастоены:
Міхаіл Мартынаў, кабельшчык-спайшчык 5 разраду.
У далёкім 1985 годзе малады Мартынаў быў прызваны ў шэрагі Узброеных Сіл Савецкага Саюза і накіраваны служыць у Афганістан. Міхаіл Міхайлавіч на працягу двух гадоў, з 1985 па 1987 год, нёс ганаровую службу ў якасці радавога аховы ваенных аб'ектаў, абараняючы жыццё і здароўе савецкіх грамадзян.
Пасля вяртання на Радзіму Мартынаў вырашыў прысвяціць сябе працы ў галіне сувязі. У 1997 годзе ён паспяхова скончыў вучылішча па спецыяльнасці "Мантаж электраабсталявання" і прыйшоў на працу ў Аршанскі ЗВЭС у якасці кабельшчыка-спайшчыка. На гэтай пасадзе Міхаіл Міхайлавіч працуе ўжо больш за 25 гадоў, уносячы значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне сістэмы электрасувязі.
Віншуем Міхаіла Міхайлавіча!