19 кастрычніка ветэранам працы Віцебскага філіяла Белтэлекам прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства арганізавала займальнае падарожжа ў шляхецкі палац Булгакаў у Жылічах Магілёўскай вобласці.
Палац быў пабудаваны па замове бабруйскага павятовага маршалка Ігната Булгакава ў 1825 годзе і па праекце архітэктара Караля Падчашынскага на беразе ракі Добасна.
Будынак называюць беларускай копіяй «Версалю». У часы, калі ён ствараўся, палац быў больш велічным, чым рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы.
Яркія ўражанні, новыя гарызонты і пазітыўныя эмоцыі былі пастаяннымі спадарожнікамі паездкі.