Да добрага хутка абвыкаеш. Калісьці нашым бацькам вялікім цудам здавалася тэлебачанне. Мы ж яшчэ нядаўна дзівіліся прыемнай магчымасці падключыць" ZALA " і выбіраць цікавыя перадачы аж з сотні каналаў. А зараз і на розныя тэлевізары яе можна вывесці – каб не было ў сям'і спрэчак, глядзець серыял або сюжэт пра рыбалцы. Менавіта за такой паслугай звярнуўся нядаўна ва Ушацкі ўчастак электрасувязі "Белтэлекама" жыхар Ушач.
За годнае абслугоўванне выказаў работнікам участка Сяргею Лукашэвічу і Віктару Гаманеку падзяку ў газеце " Патрыёт": https://www.belpatriot.by/?p=66062
- Хацелася б выказаць работнікам участка падзяку за годнае абслугоўванне. Магчыма, хтосьці скажа, што гэта іх прамыя абавязкі, за якія яны атрымліваюць зарплату, аднак зносіны з кліентамі іншы раз патрабуе не толькі прафесіяналізму, а і асаблівага цярпення, тактоўнасці. І супрацоўнікі гэтай арганізацыі пастаянна гатовыя іх праяўляць.