У суботу, 24 красавіка, з 9.00 да 12.00 генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч правядзе прамую тэлефонную лінію.
У гэты дзень па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.