27 лістапада - дзень нараджэння тэлеграфа ў Беларусі

27 лістапада 1859 года пры Мінскай паштовай канторы была адкрыта тэлеграфная станцыя. Менавіта гэта дата і стала пачаткам развіцця тэлеграфнай сувязі агульнага карыстання на тэрыторыі Беларусі.

Пра гэтую падзею ў нумары ад 18 снежня 1859 года паведамілі «Мінскія губернскія ведамасці»: «Абвяшчаецца паўсюдна, што ў Мінскай губерні наладжана тэлеграфная станцыя ў г. Мінску і Бабруйску, якая адкрыла дзеянне 27 лістапада 1859 года. Тэлеграфная станцыя была абсталявана ў доме Карказовіча па Губернатарскай вуліцы».

За шматгадовую гісторыю абсталяванне трансфармавалася ад істужачнага тэлеграфнага апарата да персанальнага кампутара, а асяроддзе перадачы тэлеграм – ад кабельных ліній сувязі да віртуальных каналаў. Змянілася шматлікае, але нязменнай засталася адметная асаблівасць тэлеграфнай сувязі – дакументальнасць.

Паслугі тэлеграфа запатрабаваны і ў XXI стагоддзі. Дакументальнай сувяззю карыстаюцца ў розных сферах дзейнасці як юрыдычныя, так і фізічныя асобы. Па сетцы перадаюцца тэлеграмы, грашовыя пераводы, вядуцца дакументаваныя перамовы паміж буйнымі прадпрыемствамі, міністэрствамі і арганізацыямі. Па нумары 166 можна адправіць тэлеграму з хатняга тэлефона.

Сёння тэлеграф – гэта аўтаматызаваная сучасная вытворчасць, а «Белтэлекам» – адзіны аператар у Рэспубліцы Беларусь, які прадстаўляе поўны комплекс паслуг тэлеграфнай сувязі.

Цікавы той факт, што будынак галаўнога офіса кампаніі «Белтэлекам» па вул. Энгельса, 6 у Мінску было пабудавана для Цэнтральнага тэлеграфа. Узводзіць яго пачалі ў 1960 годзе па праекце архітэктараў У.Караля і А.Духана, а ўжо ў 1962-м супрацоўнікі Мінскага тэлеграфа пачалі працаваць у новым будынку. Дзякуючы добра арганізаванай працы і самаадданай працы адмыслоўцаў, пераезд ажыццявілі у кароткія тэрміны і без перапынкаў у забеспячэнні карыстачоў сувяззю.

 У абліччы будынка спалучаюцца элементы класічнай і сучаснай архітэктуры, што падкрэслівае сувязь часоў. У 2019 годзе на фасадзе будынка быў устаноўлены гадзіннік, які выдатна дапоўніў яго і гарманічна ўпісаўся ў гарадскую прастору.

У гэтым годзе будынку споўнілася 60 гадоў. І сёння тут працуюць сувязісты, працягваючы слаўныя традыцыі сваіх калег.

Дзелімся з вамі ўнікальнымі фатаграфіямі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.

im-tlg-1.jpg
Цэнтральны тэлеграф, Мiнск, 1962 год

im-tlg-2.jpg

im-tlg-3.jpg

im-tlg-4.jpg

im-tlg-5.jpg

im-tlg-6.jpg