Ад сучаснага офіса да дзіцячай пляцоўкі: «Белтэлекам» зрабіў падарункі Дзяржынску да абласных «Дажынак» | Белтелеком

Ад сучаснага офіса да дзіцячай пляцоўкі: «Белтэлекам» зрабіў падарункі Дзяржынску да абласных «Дажынак»

Напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026» Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» зрабіў адразу некалькі падарункаў гораду Дзяржынску. Ініцыятывы аператара накіраваны на развіццё сучаснай гарадской інфраструктуры і павышэнне камфорту мясцовых жыхароў.

Адной з ключавых падзей стала ўрачыстае адкрыццё абноўленага офіса продажаў «Белтэлекам» па адрасе: г. Дзяржынск, вул. Талстога, 4. Чырвоную стужку на святочнай цырымоніі перарэзалі дырэктар Мінскага філіяла Уладзімір Шынкарэвіч, намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама Ала Мятлушка і начальнік Дзяржынскага ЗВЭС Аляксандр Нікановіч.

Фірменная лакацыя цалкам змянілася: зараз гэта шматфункцыянальная прастора, дзе можна падключыць лічбавыя паслугі, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю і выбраць надзейную тэхніку для дому, дачы ці актыўнага адпачынку. Асаблівая ўвага ў новым офісе нададзена стварэнню безбар’ернага асяроддзя. Для максімальнай зручнасці кліентаў прадугледжана камфортная зона чакання з бясплатным Wi-Fi.

– Сучасны фармат офіса продажаў падкрэслівае наш цвёрды намер развівацца і рухацца толькі наперад. Гэта яшчэ адзін важны крок насустрач нашым абанентам. Мы імкнёмся да таго, каб высокі ўзровень сэрвісу стаў звыклым стандартам працы. Праектная каманда рэалізавала ўсе ідэі з выключнай энергіяй і ўвагай да дэталей, - адзначыў дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Уладзімір Шынкарэвіч. Святочную атмасферу дапоўніў яшчэ адзін важны сацыяльны праект. Працягваючы добрую акцыю «Свята нашага двара разам з «ЯСНА», кампанія падарыла гораду дзіцячы гульнявы комплекс «ЯСНА». Дзякуючы новай пляцоўцы, размешчанай па вул. Пратасава, 19, двор стаў па-сапраўднаму ўтульным і камфортным для дзяцей і іх бацькоў. Па традыцыі сувязісты арганізавалі для мясцовых жыхароў вясёлае сямейнае свята з конкурсамі, сюрпрызамі і запальнымі танцамі.

Акрамя таго, зусім нядаўна ў Дзяржынску былі адкрыты пяць новых электразарадных станцый Evika!

Ужо ў гэтыя выхадныя Дзяржынск будзе сустракаць гасцей абласных «Дажынак-2026». Мінскі філіял «Белтэлекам» рыхтуе яркую лакацыю з актыўнасцямі і падарункамі.

Да сустрэчы ў Дзяржынску!

photo_2026-09-16_09-03-24

photo_2026-09-16_09-03-24 (3)