Адзіны дзень інфармавання прайшоў у «Белтэлекам» | Белтелеком

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у «Белтэлекам»

20 жніўня ў галаўным падраздзяленні РУП «Белтэлекам» прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму «Экалагічная культура - адказнасць кожнага». Да мерапрыемства ў фармаце відэа- і аўдыёканферэнцыі далучыліся супрацоўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў кампаніі.

Сустрэча пачалася з дыялогавай пляцоўкі з удзелам намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Юліі Шапкінай. У цэнтры абмеркавання былі ключавыя напрамкі лічбавізацыі, фарміраванне айчыннай экасістэмы лічбавых ініцыятыў для павышэння якасці жыцця людзей, росту эканомікі і ўмацавання лічбавага суверэнітэту. Юлія Шапкіна расказала аб планах па пераходзе да выкарыстання лічбавых дакументаў і падрабязна спынілася на такіх перспектыўных праектах, як «Е-паслуга» і «Разумны горад (рэгіён)».

Намеснік Міністра адзначыла, што маштабная лічбавізацыя немагчымая без сучаснай і надзейнай інфраструктуры, якую развівае «Белтэлекам». У завяршэнне свайго выступлення спікер падзякавала калектыву за работу і пажадала супрацоўнікам паспяховай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў і далейшых прафесійных дасягненняў на карысць краіны.

Перад калектывам таксама выступіла дырэктар ДУА «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» Таццяна ДУБІК. Яна падкрэсліла: чыстыя лясы, азёры і паркі, камфортныя ўмовы для жыцця - гэта не толькі наша гордасць, але і адказнасць. Экалагічная культура, на думку спікера, павінна стаць усвядомленым выбарам кожнага грамадзяніна.

Фармат сустрэчы дазволіў супрацоўнікам прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні і задаць спікерам пытанні, якія іх цікавяць.