BeltelecomShop пашырае прысутнасць у рэгіёнах: новая крама адкрыецца ў Маладзечне | Белтелеком

BeltelecomShop пашырае прысутнасць у рэгіёнах: новая крама адкрыецца ў Маладзечне

Верасень ‒ час новых адкрыццяў! Рознічная сетка BeltelecomShop пашырае геаграфію і радуе новай крамай: 26 верасня фірменная лакацыя расчыніць дзверы ў Маладзечне.

BeltelecomShop прапануе сучасны фармат абслугоўвання, які аб’ядноўвае гандлёвую пляцоўку і офіс продажаў. Такі падыход дасць магчымасць жыхарам рэгіёна ў адным месцы набыць якасную тэхніку і падключыць лічбавыя паслугі.

У крамах прадстаўлены шырокі асартымент электронікі і бытавой тэхнікі ‒ ад смартфонаў і ноўтбукаў да тэлевізараў і буйнагабарытнай тэхнікі для дому. Ключавая перавага для пакупнікоў ‒ растэрміноўка да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу. Акрамя пакупак, наведвальнікі могуць атрымаць кансультацыю па ўсіх паслугах, падключыць высакаскорасны інтэрнэт, тэлебачанне ZALA, пакеты «ЯСНА», «Відэакантроль» і іншыя лічбавыя сэрвісы.

– Адкрыццё крамы ў Маладзечне ‒ гэта працяг нашай стратэгіі па стварэнню максімальна камфортных умоў для кожнага абанента. Мы імкнёмся, каб сучасныя тэхналогіі і якасны сэрвіс былі аднолькава даступныя для жыхароў усіх куткоў Беларусі. Для нас важна быць не проста аператарам, а надзейным правадніком у свет лічбавых тэхналогій, ‒ адзначыла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях Таццяна Туромша.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць новую пляцоўку BeltelecomShop па адрасе:
г. Маладзечна, вул. В.Гасцінец, 143Р, ГЦ «Мола».

З радасцю запрашаем мясцовых жыхароў падзяліць з камандай «Белтэлекам» гэтыя важныя падзеі!