«Белтэлекам» адкрыў доступ да анлайн-кінатэатра Іві | Белтелеком

«Белтэлекам» адкрыў доступ да анлайн-кінатэатра Іві

Кіно любяць усе. А з Іві яго можна глядзець яшчэ часцей. Уключайце, адпачывайце, паглыбляйцеся ў гісторыі - а разумныя рэкамендацыі падбяруць кантэнт на ваш густ.

Цяпер абаненты «Белтэлекама» могуць падключыць падпіску на адзін з найбуйнейшых расійскіх анлайн-кінатэатраў – Іві. У бібліятэцы сэрвісу сабрана больш за 180 000 фільмаў, серыялаў, мультфільмаў і іншага разнастайнага кантэнту.

Што атрымлівае абанент:

  • Эксклюзіўныя прэм'еры і серыялы ўласнай вытворчасці Іві;
  • Аўдыясерыялы – паглыбленне ў любімыя гісторыі, не прывязваючыся да экрана;
  • Міні-драмы: новы фармат кароткіх серыялаў;
  • Відэа ад аўтараў і зорак YouTube;
  • Прамыя трансляцыі турэцкіх навінак;
  • Высокая якасць відэа і гуку;
  • Пяць профіляў у адной падпісцы. У кожнага профілю свае рэкамендацыі і гісторыя праглядаў;
  • Магчымасць загрузкі кантэнту для прагляду афлайн;
  • Бяспечны дзіцячы профіль.

Падключыць паслугу можна ў дадатку «Мой Белтэлекам», асабістым кабінеце ці ў офісах продажаў «Белтэлекам». Пасля гэтага трэба актываваць падпіску Іві па спасылцы ivi.beltelecom.by. Завяршальным этапам падключэння паслугі з’яўляецца спампоўка на абаненцкую прыладу дадатку Іві і аўтарызацыя ў ім.

Падпіска даступна абанентам тарыфных планаў доступу ў інтэрнэт, а таксама пакетаў лінеек «ЯСНА» і «Сямейны».

Аплата спісваецца з асабовага рахунку асноўнай паслугі «Белтэлекама» - прывязваць банкаўскую карту не трэба. Папоўніць рахунак можна любым зручным спосабам.

Для новых абанентаў дзейнічае спецыяльная прапанова: першыя 30 дзён падпіскі Іві - са скідкай 99%. Пасля заканчэння промаперыяду кошт складзе 9,99 руб. у месяц.

 Даведацца падрабязнасці можна па кругласутачным нумары 123 ці ў офісах продажаў «Белтэлекам».

Ah0yYvSVSTwlMPwH