Першы гандлёвы аб'ект пад брэндам BELTELECOMshop адчыніўся нядаўна ў Мiнску ў гандлёвым цэнтры па адрасе: вул. І. Гашкевіча, 3-2. Цяпер сталічным абанентам кампаніі «Белтэлекам» стала яшчэ зручней знаёміцца з шырокім асартыментам тавараў у растэрміноўку.
– Гэта новы фармат работы і новы ўзровень узаемадзеяння з нашымі кліентамі: мы становімся бліжэй і прапануем зручны сэрвіс, – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» па эканоміцы і камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша. – Наша інтэрнэт-крама shop.beltelecom.by карыстаецца папулярнасцю ў аматараў анлайн-пакупак, а цяпер тэхніка вядомых брэндаў і актуальныя навінкі сталі яшчэ больш даступнымі прыхільнікам традыцыйнага шопінгу.
З 2021 года «Белтэлекам» прапануе сваім абанентам набыць тэхніку для дома і актыўнага адпачынку. Умовы – выгадныя, у растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу. У асартыменце – больш за 50 найменняў: тэлевізары, смартфоны, планшэты, аўдыёсістэмы, наўтбукі, кампутарная тэхніка, гульнявыя прыстаўкі, робаты-пыласосы, вертыкальныя пыласосы, робаты-мыйшчыкі вокнаў, электрасамакаты, кавамашыны, грылі, сокавыціскалкі, электрасушылкі. Наведаўшы краму, вызначыцца з выбарам стане нашмат прасцей.
– Са студзеня па кастрычнік бягучага года жыхары горада Мінска набылі на shop.beltelecom.by больш за 7 тысяч тавараў, – распавёў дырэктар філіяла «Мiнская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» Эдуард Белакурскі. – Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца Wi-Fi роўтэры, тэлевізары, мабільныя тэлефоны, робаты-пыласосы, Яндэкс-станцыі.
Растэрміноўка дае магчымасць набываць бытавую тэхніку, не выдзяляючы вялікіх сум з сямейнага бюджэту. Гэта зручна і даступна! Кансультанты крамы дапамогуць падабраць прыдатны тавар, раскажуць аб усіх асаблівасцях і функцыях, а таксама аб умовах набыцця. Гэта зробіць працэс выбару і пакупкі хуткім, зручным і прыемным.
Звярнуўшыся ў магазін BELTELECOMshop, кліенты змогуць таксама аформіць іншыя паслугі і сэрвісы «Белтэлекама». Такой магчымасцю скарыстаюцца тыя, хто жадае зэканоміць час і адразу вырашыць некалькі пытанняў: набыць тэхніку і падлучыць паслугі сувязі.
Запрашаем абанентаў кампаніі «Белтэлекам» – жыхароў Мінска па пакупкі ў краму BELTELECOMshop.
Гандлёвы павільён па продажы тэхнікі ў растэрміноўку працуе штодзень з 10:00 да 21:00 без абеда і выхадных па адрасе: вул. І. Гашкевіча, 3-2, 1-шы паверх.
Будзем рады бачыць вас!