Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» рэалізаваў сумесны праект з санаторыем «Беларусачка» па стварэнні сеткі Wi-Fi. Цяпер адпачывальнікі могуць бясплатна атрымаць доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi практычна ў любым пункце санаторнай зоны комплексу.
Санаторый «Беларусачка» размешчаны паблізу горада Мінска, у экалагічна чыстай зоне сярод хвойна-бярозавага лесу. Тут ёсць усё для паўнавартаснага камфортнага адпачынку: маляўнічая прырода, аздараўленчыя працэдуры, а з нядаўніх часоў - бесправадны доступ у сетку Інтэрнэт.
Каб скарыстацца паслугай неабходна:
- у спісе даступных сетак знайсці сетку Belorusochka і падключыцца да яе;
- перайсці на сайт ciscowifi.beltelecom.by;
- у адкрытым акенцы аўтарызацыі пазначыць свой нумар мабільнага тэлефона;
- увесці атрыманы ў SMS-паведамленні PIN-код і націснуць «Увайсці».
Доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi магчымы з любой прылады на працягу 7 сутак. Праз 7 дзён неабходна нанова прайсці рэгістрацыю.
Кампанія «Белтэлекам» жадае прыемнага адпачынку ў санаторыі «Беларусачка» разам з Wi-Fi.
Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» запатрабавана ў самых розных сферах. Яе выкарыстоўваюць многія банкі, гасцініцы, спартыўныя і гандлёвыя аб"екты, медыцынскія цэнтры, базы адпачынку і іншыя.