«Белтэлекам» дапаможа зрабіць восеньскія вакацыі бяспечнымі!

Восеньскія вакацыі ўжо пачаліся, і гэта значыць, што ў дзяцей з'явілася шмат вольнага часу, які яны часта праводзяць у інтэрнэце. Каб забяспечыць бяспеку ў сетцы і абараніць школьнікаў ад непажаданага кантэнту, «Белтэлекам» прапануе скарыстацца спецыяльна прызначанымі сэрвісамі.

Для сталага маніторынгу актыўнасці дзіцяці ў сетцы інтэрнэт пры выкарыстанні хатняга кампутара рэкамендуемы скарыстацца паслугай «Бацькоўскі кантроль» .

Праграмнае забеспячэнне дазваляе:

  •  штодня атрымліваць справаздачы аб інтэрнэт-актыўнасці дзіцяці;
  • усталяваць кантроль часу выкарыстання прылад (блакаваць прыладу або паказваць папярэджанне дзіцяці);
  • наладзіць правілы доступу дзіцяці да прыкладанняў і правілы наведвання вэб-сайтаў (уключыць бяспечны пошук на YouTube і іншых сайтах, наладзіць дазволеныя катэгорыі і заблакаваць пэўныя вэб-сайты).

Паслуга «Бацькоўскі кантроль» даступна абанентам інтэрнэту byfly (акрамя лінейкі «Мабіл» і абанентаў падключаных па сетцы Wi-Fi) і пакетаў паслуг. З тарыфамі можна азнаёміцца тут .

«Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад . Гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне для смартфонаў і планшэтаў, якая дазваляе:

  • абмежаваць доступ да непажаданага кантэнту;
  • усталяваць час карыстання мабільнымі прыладамі;
  • кантраляваць анлайн-актыўнасць дзяцей;

... і многае іншае!

Такім чынам, «Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» дапаможа абараніць дзяцей ад інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту, пры гэтым карыстацца ім проста і зручна, дзякуючы зразумелым настройкам.

Пры падключэнні сэрвісу Kaspersky Safe Kids для новых абанентаў дзейнічае промаперыяд – 30 дзён бясплатна! Пасля промаперыяду кошт складзе ўсяго 13 капеек у суткі.

«Белтэлекам» прапануе яшчэ адну паслугу для антывіруснай абароны і бацькоўскага кантролю – «Бяспечны інтэрнэт». Гэта камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, які ўключае прадукты антывіруснай абароны для мабільных прылад і бацькоўскі кантроль ад вытворцаў PRO32 ці Kaspersky.

Да 30 лістапада 2024 года ўключна новыя абаненты могуць падключыць«Бяспечны інтэрнэт» з выкарыстаннем прадуктаў PRO32 са скідкай 99% на тры месяцы. Гэта значыць, што акцыйны кошт паслугі складзе ўсяго 5 капеек у месяц.

Сэрвіс «Бяспечны інтэрнэт» не толькі зберажэ прыладу ад шкоднасных праграм і фішынгу, але і засцеражэ дзяцей ад негатыўнага ўплыву лічбавага свету.

Дзе падключыць«Бацькоўскі кантроль»і«Бяспечны інтэрнэт» ?

 У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» або самастойна ў дадатку «Мой Белтэлекам».

«Белтэлекам» клапоціцца аб бяспецы ўсёй сям'і, і гэта тычыцца не толькі інтэрнет-прасторы, але і тэлебачання. З дапамогай функцыі «Бацькоўскі пароль» на тэлевізійных прыстаўках ZALA IPTV можна лёгка кантраляваць доступ дзяцей да кантэнту, выбіраючы прыдатныя ўзроставыя абмежаванні. З дапамогай «Бацькоўскі пароль» можна ўсталяваць налады доступу да відэакантэнту на платформе ZALA па ўзроўнях узроставых абмежаванняў: 0+, 3+, 6+, 12+, 16+, 18+. Проста выберыце прыдатны ўзровень і будзьце спакойныя: вашыя дзеці змогуць глядзець толькі тыя тэлеканалы, якія адпавядаюць іх узросту.

Атрымаць падрабязную кансультацыю можна па нумары 123 (званок бясплатны).