Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Харыточнік 1 красавіка 2022 года падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Урачыстая цэрэмонія прайшла ў Зале Славы БНТУ і была прымеркавана да 20-годдзя прысваення навучальнай установе статуса «нацыянальны».
Ключавы пункт дакумента – стварэнне і развіццё лічбавай экасістэмы ў сферы адукацыі на прыкладзе мабільнага дадатку «Мой універсітэт». «Мой універсітэт» – гэта электронны навігатар па паслугах і сэрвісах навучальнай установы з магчымасцю індывідуальнага адміністравання. Тут будуць рэалізаваны тыпавыя модулі: «інфармацыя», «навіны», «анлайн-запіс», «чат», «апытанне» і інш.
Выкарыстоўваючы мабільны дадатак «Мой універсітэт», абітурыенты змогуць аператыўна знаёміцца з ходам уступнай кампаніі, студэнты – вывучаць расклад, карыстацца электронным часопісам, атрымліваць заданні ад выкладчыкаў, запісвацца на курсы і анлайн-кансультацыі. Для выкладчыкаў будзе даступна опцыя апытання і рэалізавана магчымасць больш эфектыўнай камунікацыі са студэнтамі. Дарэчы, функцыянал прыкладання зусім не статычны, ён пашырыцца ў працэсе тэсціравання з улікам пажаданняў карыстальнікаў.
Тэсціраванне платформы «Мой універсітэт» запланавана на май. Акрамя БНТУ, пілотнай зонай праекта стане і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, з якім РУП «Белтэлекам» раней падпісаў аналагічнае пагадненне.
«Белтэлекам» і БНТУ звязвае шматгадовае супрацоўніцтва ў сферы аказання тэлекамунікацыйных паслуг. Сумесная рэалізацыя праекта «Мой універсітэт» – гэта новы этап партнёрства, які стане прыкладам лічбавых рашэнняў у галіне адукацыі.