З 14 па 16 лістапада 2024 г. у г. Шэньчжэнь (Кітайская Народная Рэспубліка) праходзіць 26-я выстава высокіх тэхналогій China Hi-Tech Fair (CHTF).
Арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прадстаўляюць на выставе калектыўны раздзел, дзе дэманструюць больш за 40 перспектыўных праектаў і распрацовак у галіне лічбавых тэхналогій, мікраэлектронікі, лазерных тэхналогій і інш. «Белтэлекам» прэзентуе свой патэнцыял у галіне міжаператарскага супрацоўніцтва.
China Hi-Tech Fair – гэта ключавая пляцоўка для развіцця і камерцыялізацыі інавацый, міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій, уключаючы электроніку, экалагічныя праекты, новыя крыніцы энергіі, перадавую вытворчасць і г.д. экспертаў.
У дні работы CHTF прадстаўнікі кампаніі «Белтэлекам» праводзяць прадуктыўныя сустрэчы, знаёмяцца з сусветнымі трэндамі тэлекамунікацыйнай галіны, абмяркоўваюць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і лепшыя дасягненні ў галіне інавацый. Атрыманы вопыт дазволіць эфектыўна развіваць лічбавыя паслугі і сэрвісы.
Выстава China Hi-Tech Fair праводзіцца штогод з 1999 года. Чакаецца, што сёлета CHTF збярэ больш за 5000 вядомых кампаній і міжнародных арганізацый з больш чым 100 краін і рэгіёнаў.