«Белтэлекам» на сувязі з кліентамі ў сацыяльных сетках

Кампанія «Белтэлекам» імкнецца да адкрытага прадуктыўнага дыялогу са сваімі кліентамі і пастаянна пашырае прысутнасць у інтэрнэце. Нашы суполкі ў сацыяльных сетках Twitter, ВКонтакте, Facebook, Одноклассники і Instagram аб'ядноўваюць больш за 27 тыс. падпісчыкаў. Адной з галоўных задач гэтых інтэрнэт-пляцовак з'яўляецца прадастаўленне поўнай і аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці і паслугах кампаніі. На нашых пляцоўках карыстальнікі могуць таксама задаць свае пытанні і атрымаць адказы спецыялістаў.

На акаўнт у Twitter ужо падпісаліся больш за 2,5 тыс. чалавек. Тут мы размяшчаем інфармацыю аб дзеючых і плануемых акцыях, прапануем навіны па тэме сувязі і камунікацый, расказваем аб нашых паслугах, адказваем на пытанні карыстальнікаў.

На базе нашай суполкі ў сетцы ВКонтакте таксама можна пагутарыць з супрацоўнікамі «Белтэлекама» - задаць пытанні, паўдзельнічаць у канструктыўным абмеркаванні прапанаваных паслуг, аператыўна даведацца пра навіны кампаніі, выказаць свае прапановы.

Жадаючы дапамагчы кліентам, якім патрэбна тэхнічная падтрымка, кіраўніцтва кампаніі «Белтэлекам» падтрымала ідэю адкрыцця ў сацыяльнай сетцы Вконтакте групы тэхнічнай падтрымкі byfly і ZALA. Любы карыстальнік Вконтакте можа задаць сваё пытанне тэхнічным спецыялістам ў суполцы, а пры неабходнасці - напісаць нашаму супрацоўніку ў асабістыя паведамленні для больш дэталёвага разгляду сітуацыі і аказання аператыўнай дапамогі, афармлення заяўкі на выклік майстра.

Актыўна працуюць старонкі РУП «Белтэлекам» у сацыяльных сетках Facebook і Одноклассники, дзе ўсе жадаючыя могуць пазнаёміцца з навінамі кампаніі і задаць свае пытанні.

Дзейнічае акаўнт нашай кампаніі і ў папулярнай сацсетцы Instagram. Там можна на свае вочы ўбачыць, чым жыве сёння «Белтэлекам» і яго супрацоўнікі.

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках і ўдзельнічайце ў абмеркаванні актуальных тэм. Мы спадзяемся, што нашы профілі будуць для Вас карыснымі.
 
Далучайцеся - з намі больш за 27 000 падпісчыкаў!