Каманды РУП «Белтэлекам» паспяхова выступілі на спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага і Партызанскага раёнаў г. Мінска, якія адбыліся 20 і 28 мая 2021 года.
20 мая санітарная дружына МЦК РУП «Белтэлекам» заняла трэцяе месца ў спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны сярод арганізацый Партызанскага раёна горада Мінска. Камандзір дружыны - інжынер Аляксандр Даніловіч.
Сярод арганізацый Цэнтральнага раёна сталіцы 28 мая за перамогу змагалася санітарнае звяно апарата кіравання прадпрыемства. Па выніках спаборніцтваў каманда заняла першае месца. Камандзір звяна - вядучы спецыяліст Алена Сасноўская - адзначана арганізатарамі спаборніцтваў як лепшы камандзір санітарнага звяна ў Цэнтральным раёне.
Падобныя спаборніцтвы неабходныя для таго, каб на прадпрыемстве працавалі падрыхтаваныя супрацоўнікі, якія ўмеюць у экстраных умовах аказаць першую медыцынскую дапамогу.
Удзельнікам трэба было пераадолець пяць этапаў:
- Праверка табельнага аснашчэння санітарнай дружыны.
- Праца санітарнай дружыны ў ачагу камбінаванага паражэння.
- Праца санітарнай дружыны ў ачагу хімічнага паражэння.
- Праца санітарнай дружыны ў ачагу інфекцыйнага захворвання.
- Тэарэтычны конкурс.
Адзначым, што прадстаўнікі «Белтэлекама» ужо не першы год удзельнічаюць у спаборніцтвах і дэманструюць высокія вынікі. Са спаборніцтваў нашы калегі вярнуліся з новымі ведамі і, вядома ж, каштоўным вопытам.