Паважаныя абаненты!
У цяперашні час РУП «Белтэлекам» праводзіць мерапрыемствы, скіраваныя на мінімізацыю рассылання спам-паведамленняў з тэрыторыі Беларусі. Гэта звязана з вялікай колькасцю спаму, які адпраўляецца з заражаных вірусамі кампутараў, часцяком без ведама абанентаў.
Пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з адпраўкай электронных паведамленняў па пратаколе SMTP праз 25-й порт паштовага кліента, Вам неабходна праверыць свае кампутары на наяўнасць вірусаў і траянскіх праграм, а пры выяўленні шкоднаснага праграмнага забеспячэння - правесці «лячэнне» або выдаленне заражаных аб'ектаў.
Калі Вы карыстаецеся паштовым кліентам (Outlook Express, The Bat, Thunderbird і інш.), у выпадку ўзнікнення праблем з адпраўкай паштовых паведамленняў рэкамендуем пазначыць у наладах паштовай праграмы абароненыя версіі пратаколу SMTP - замест 25 порта выкарыстоўваць 465 і 587.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па нумары 123. Званок на гэты нумар бясплатны, як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефона.