Актуальныя пытанні павышэння якасці паслуг сувязі і эфектыўнасці іх аказання абмеркавалі 2 кастрычніка на семінары-нарадзе ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Для ўдзельнікаў маштабнай сустрэчы была арганізавана выстава, прысвечаная гісторыі сувязі і лічбавай будучыні нашай краіны.
Удзел у мерапрыемстве прынялі Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі, яго намеснікі, намеснік Міністра ўнутраных спраў – начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр міліцыі Генадзь Казакевіч, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін і дырэктары ўсіх філіялаў прадпрыемства, а таксама прадстаўнікі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый сістэмы Мінсувязі.
Адкрываючы семінар, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка зазначыў: «Сёння сувязь рэальна працуе на карысць чалавека. Менавіта дзякуючы з'яўленню высакахуткаснага Інтэрнету адбываецца лічбавая трансфармацыя ўсіх аспектаў жыццядзейнасці чалавека».
Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін прэзентаваў ключавыя праекты кампаніі, якія ўжо паспяхова рэалізаваны і запатрабаваны насельніцтвам, а таксама перспектыўныя кейсы, над якімі працуе аператар. Фокус – на стварэнне сучаснай лічбавай экасістэмы, камфортнай для грамадзян і эфектыўнай для бізнесу.
Відэакантроль: сістэма відэаманіторынгу «пад ключ», якая дазваляе праглядаць відэаінфармацыю ў рэжыме анлайн і з архіва (да 30 дзён) з любой кропкі свету. Паслугай ужо карыстаюцца больш за 360 тысяч абанентаў.
Разумны квартал: комплекснае рашэнне, накіраванае на фармаванне лічбавай інфраструктуры для падвышэння камфорту і бяспекі жыцця. Важны складнік праекта – сістэмы відэакантролю і сэрвісы відэааналітыкі.
Відэадамафон: сучасная паслуга, якая прыйшла на змену традыцыйнаму дамафону. Цяпер мець зносіны з наведвальнікамі і адкрыць дзверы можна не толькі з дапамогай дамафоннай ці тэлефоннай трубкі, але таксама выдалена, праз смартфон або планшэт.
Разумны шлагбаўм: выкарыстоўваючы магчымасці машыннага зроку і сэрвісаў відэааналітыкі, рашэнне дазваляе распазнаваць нумарныя знакі аўтамабіляў і аўтаматычна кантраляваць уезд і выезд транспарта на тэрыторыю.
Відэааналітыка: сэрвіс на базе штучнага інтэлекту дае магчымасць адсачыць пакінутыя прадметы, распазнаць транспартны сродак ці падлічыць колькасць людзей.
Разумны турнікет: сучасная сістэма кантролю доступу для арганізацый, якая ажыццяўляе аўтаматычную праверку і пропуск супрацоўнікаў.
Мабільнае прыкладанне «Мой горад»: зручны рэсурс для анлайн-ўзаемадзеяння выканаўчай улады, бізнесу і жыхароў. Праект даступны ўжо ў 73 гарадах.
«Мой універсітэт»: лічбавы інструмент для камунікацыі педагогаў і студэнтаў, а таксама арганізацыі навучальнага працэсу. Прыкладанне паспяхова працуе ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У гістарычнай частцы экспазіцыі ўдзельнікам сустрэчы была прадстаўлена ўнікальная рэтра-тэхніка з фонду Гісторыка-інфармацыйнага цэнтра «Белтэлекама»: тэлефоны 1930-х гадоў, апараты Морзэ і радыёпрымачы сярэдзіны XX стагоддзя.
Праведзены семінар-нарада пацвердзіў, што «Белтэлекам» актыўна развівае сучасную тэлекамунікацыйную інфраструктуру, укараняе запатрабаваныя паслугі для насельніцтва і бізнесу і ўносіць значны ўклад у лічбавую будучыню краіны.



