З 28 па 30 кастрычніка 2021 года «Белтэлекам» прыме ўдзел у Міжнароднай будаўніча-інтэр'ернай выставе «Беларускі дом. Восень-2021», якая адбудзецца ў Мінскім футбольным манежы па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2.
«Беларускі дом» - гэта вялікі выбар паслуг, тэхналогій і матэрыялаў для прыватнага домабудавання. На працягу многіх гадоў выстава збірае ў беларускай сталіцы кампаніі будаўнічай індустрыі і аддзелачных матэрыялаў, праектных і інтэр'ерных рашэнняў. У праграме - кансультацыі наведвальнікаў, выступленні экспертаў, круглыя сталы і многае іншае.
«Белтэлекам» пазнаёміць гасцей і ўдзельнікаў з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі для дома і офіса.
Сяргей ТУРОМША, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях:
– У гэтым годзе мы памянялі стратэгію ўдзелу ў выставачных мерапрыемствах. Робім акцэнт на спецыялізаваных форумах, бо нашы рашэнні і сэрвісы могуць быць паспяхова рэалізаваны ў самых розных галінах. Мы рады прапанаваць свае паслугі самаму шырокаму колу прыватных карыстальнікаў і карпаратыўных кліентаў.
Сёння «Белтэлекам» гатовы рэалізаваць любы тэлекамунікацыйны праект пад ключ. На выставе будуць дэманстравацца рашэнні для камфорту і бяспекі жылога памяшкання ці сучаснага офіса. Да самых вядомых паслуг кампаніі - інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефон - дабавіліся новыя, якія таксама набіраюць папулярнасць.
«Відэакантроль» – гэта зручны спосаб забеспячэння бяспекі і выдаленага кантролю за любымі аб'ектамі. Паслуга прапануецца жыхарам шматкватэрных жылых дамоў, прыватнай забудовы і юрыдычным асобам. У рамках сэрвісу карыстальнік атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу ці да запісаў з архіва, які захоўваецца на серверах «Белтэлекама» на працягу 30 сутак. Праглядаць відэа можна на смартфоне, планшэце, а таксама на камп'ютары ў асабістым кабінеце my.beltelecom.by.
Магчымасці відэакантролю пастаянна ўдасканальваюцца - сёння кампанія прэзентуе опцыю відэааналітыкі. Новы модуль дазваляе ў рэжыме рэальнага часу аналізаваць дадзеныя з устаноўленых камер відэаназірання. Гэта можа быць распазнанне асоб, нумарных знакаў, дэтэкцыя руху і г.д. Цяпер паспяхова рэалізуюцца пілотныя праекты і напрацоўваюцца практычныя кейсы для запуску модуля відэааналітыкі ў камерцыйную эксплуатацыю.
У 2021 годзе «Белтэлекам» адкрыў новы напрамак - рознічны гандаль. Цяпер у сэрвісных цэнтрах кліенты кампаніі могуць на выгадных умовах набыць тэхніку для дома: тэлевізары і робаты-пыласосы.
Самая запатрабаваная прапанова для фізічных асоб – лінейка «ЯСНА». Кліентам даступныя 16 варыянтаў пакетаў паслуг. «ЯСНА» - гэта хуткасць Інтэрнэту да 200 Мбіт/с, інтэрактыўнае, эфірнае ці SMART-тэлебачанне ZALA, безлімітная тэлефанія ўнутры сеткі «Белтэлекам», «Відэакантроль», а таксама іншыя паслугі і сэрвісы. Навінка гэтага года - «фільмавыя» пакеты, у якія ўключаны доступ да папулярных анлайн-кінатэатраў ivi, MЕGOGO і more.tv.
Пра гэтыя і іншыя паслугі «Белтэлекам» раскажа наведвальнікам выставы. Усе жадаючыя змогуць ацаніць інтэрфейс кіравання паслугай «Відэакантроль», пратэставаць дадатковыя опцыі і сэрвісы. Таксама можна будзе атрымаць кансультацыю спецыялістаў, даведацца аб навінках і акцыях.
Запрашаем наведаць нашу экспазіцыю!