Магілёўскі філіял «Белтэлекама» забяспечыць тэхнічнае суправаджэнне рэспубліканскага свята «Купалле», або «Александрыя збірае сяброў», якое пройдзе 10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Для камфортнай працы журналістаў будзе арганізаваны прэс-цэнтр з магчымасцю выхаду ў сетку Інтэрнэт. А на пляцоўцы фестывалю спецыялісты «Белтэлекама» прадставяць фірмовы павільён, дзе можна пазнаёміцца з сучасным тэлекамунікацыйнымі паслугамі.
- У гэтым годзе кампанія «Белтэлекам» падлучыць 14 знешніх кропак Wi-Fi. Тым самым мы пакрыем практычна ўсе павільёны гандлю, галоўную і малую сцэны, - паведаміў начальнік цэнтра тэхнічнай эксплуатацыі Магілёўскага філіяла Валерый Шчасновiч.
«Белтэлекам» рыхтуецца да сустрэчы з гасцямі свята. Усе жадаючыя змогуць атрымаць кансультацыі спецыялістаў, даведацца пра магчымасці і характарыстыкі самых запатрабаваных рашэнняў кампаніі. На дэманстрацыйных месцах будзе прадстаўлены функцыянал паслугі «Відэакантроль». На сённяшні дзень гэта просты і даступны спосаб аддаленага назірання за рознымі аб'ектамі - шматкватэрным або прыватным домам, паркоўкамі, прыдамавымi тэрыторыямі, офісамі, крамамі, карпаратыўнай нерухомасцю. Для зручнасці кліентаў паслуга прадастаўляецца пад ключ.
Усіх наведвальнікаў фірмовага павільёна чакае мноства сюрпрызаў, конкурсаў і віктарын. Самым актыўным дастануцца сувеніры ад «Белтэлекама».
Па традыцыі «Купалле» аб'ядноўвае тысячы гасцей, якія з'язджаюцца на маляўнічы бераг Дняпра з усіх куткоў краіны. За час правядзення свята стала сапраўдным культурным брэндам. Кожны год яго праграма абнаўляецца, становіцца ярчэй і насычаней, але пры гэтым беражліва захоўваюцца традыцыі і нацыянальны каларыт.
Да сустрэчы ў Александрыі!