Хочаце быць у курсе ўсіх навін і выгадных прапаноў ад «Белтэлекам»? Падпісвайцеся на нашы афіцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках!
Нашы суполкі ў «Аднакласніках», «Укантакце», Facebook, Instagram, TikTok, X.com ужо аб'ядналі больш за 68 тысяч падпісчыкаў. Таксама ў нас ёсць YouTube-канал і канал навін у Telegram.
У нашых сацсетках вы знойдзеце самыя актуальныя падзеі, навіны, акцыі і карысную інфармацыю. Падпісчыкі могуць задаваць пытанні, атрымліваць адказы ад спецыялістаў, уносіць прапановы і дзяліцца сваімі ідэямі.
У Telegram-акаўнце «Белтэлекам» мы аператыўна дзелімся свежымі навінамі і расказваем пра дзейнасць кампаніі.
У сацыяльнай сетцы «УКантакце» вы зможаце даведацца пра цікавыя падзеі і мерапрыемствы, удзельнічаць у абмеркаваннях і задаваць пытанні. Для кліентаў, якія маюць патрэбу ў тэхнічнай падтрымцы, створана спецыяльная група «Белтэлекам. Тэхнічная падтрымка», дзе любы карыстач можа звярнуцца за рашэннем тэхнічных пытанняў.
Наш YouTube-канал налічвае ўжо больш за 4 тысячы падпісчыкаў і прапануе больш за 1600 відэа, уключаючы праекты тэлеканала «ЯСНАе TV», ролікі аб паслугах кампаніі і відэаагляды тэхнікі, якую можна набыць у «Белтэлекам» на выгадных умовах.
Ва ўліковым запісе кампаніі ў Instagram мы дзелімся момантамі з жыцця «Белтэлекам» і яго супрацоўнікаў. Падпісвайцеся, стаўце лайкі і каментуйце нашы публікацыі – ваша зваротная сувязь для нас вельмі важная!
Актуальная інфармацыя аб паслугах «Белтэлекам» даступна на нашых карпаратыўных сайтах: beltelecom.by, byfly.by, zala.by, yasna.by.
У інтэрнэт-краме shop.beltelecom.by вы знойдзеце падрабязнае апісанне тавараў і зможаце здзейсніць пакупку ў растэрміноўку да 24 месяцаў.
Усе адрасы электразарадных станцый Evika! прадстаўлены на еvika.by. Анонсы і праграма перадач тэлеканала «ЯСНАе TV» публікуюцца на сайце tv.yasna.by, а таксама ў Telegram-канале «ЯСНАе ТV».
Заставайцеся заўсёды на сувязі з «Белтэлекам»! Падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках і будзьце ў курсе ўсіх падзей!