9 красавіка ў Цэнтральным раёне г. Мінска ўрачыста адкрыта раённая дошка Гонару.
У ліку арганізацый, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у 2020 годзе, прадстаўлена і рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белтэлекам».
- Занясенне «Белтэлекама» на дошку Гонару Цэнтральнага раёна сталіцы - гордасць для нашага калектыву, - адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" Генадзь Мельнікаў. - Гэта прызнанне высокага прафесіяналізму больш за 14 тысяч спецыялістаў, якія сёння працуюць у кампаніі і робяць усё магчымае для таго, каб сучасныя паслугі сувязі з'явіліся ў кожным кутку краіны.
Падзея набывае для прадпрыемства яшчэ большую значнасць, так як у 2020 годзе «Белтэлекам» адзначыў 25-годдзе. Чвэрць стагоддзя кампанія з'яўляецца правадніком інавацый і штогод прэзентуе новыя тэлекамунікацыйныя прадукты. Сёння «Белтэлекам» - гэта вядучы лічбавы правайдэр з вялікім партфелем прапаноў для насельніцтва і карпаратыўных кліентаў. Сучасная інфраструктура, створаная прадпрыемствам, стала фундаментам для развіцця многіх сфер.