«Белтэлекам» заняў другое месца ў спаборніцтвах санітарных фарміраванняў

26 мая санітарная дружына вытворчасці «Міжнародны цэнтр камутацыі» РУП «Белтэлекам» прыняла ўдзел у штогадовых раённых спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны горада Мінска. Камандзірам звяна выступіў вядучы інжынер Васіль Баброўскі. Усяго за званне пераможцы змагаліся 12 каманд.

Сёлета спаборніцтвы былі падзелены на пяць этапаў, уключаючы праверку табельнага аснашчэння санітарнай дружыны, работу ў ачагах камбінаванага, хімічнага і інфекцыйнага паражэнняў, а таксама тэарэтычны конкурс. Калектыў паспяхова справіўся з усімі заданнямі і прадэманстраваў зладжанасць і здольнасць эфектыўна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Дзякуючы выдатнаму выступу каманда «МЦК» заняла заслужанае 2 месца ў спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Партызанскага раёна горада Мінска.

Віншуем нашых калегаў з дасягнутым поспехам і жадаем новых перамог!

/sites/default/files/2023-05/news-sandruzhina.jpg