У выхадная аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна стане цэнтрам прыцягнення для тысячы гасцей! 11 і 12 ліпеня тут пройдзе адно з самых яркіх рэспубліканскіх святаў – Купалле («Александрыя збірае сяброў»).
Насычаная праграма пазнаёміць удзельнікаў з беларускімі традыцыямі і сучасным мастацтвам. Гасцей чакаюць рэканструкцыі старажытных купальскіх абрадаў, канцэрты зорак эстрады, маштабны кірмаш рамеснікаў і разнастайныя спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы.
З 11 раніцы пачнецца праца тэматычных пляцовак свята. Мы рыхтуем фірмовую лакацыю «Белтэлекам - не толькі сувязь» з рознымі актыўнасцямі і акцыямі. Добры настрой усім наведвальнікам падораць:
анімацыйная праграма;
навуковае шоу з захапляльнымі эксперыментамі;
паветранае шоу і твістынг;
конкурсы і іншыя сюрпрызы.
Але гэта яшчэ не ўсё! На нашай пляцоўцы вы зможаце аформіць растэрміноўку на тавары з BELTELECOMShop і прыняць удзел у гульні «БЕЛТЭЛЕКАМ ШОК», а гэта - магчымасць выйграць электрамабіль і мноства іншых каштоўных прызоў.
Кульмінацыяй свята стане гала-канцэрт «Александрыя - любоў з першага погляду», які адбудзецца вечарам 11 ліпеня на галоўнай сцэне. Музычнае шоу аб’яднае сучасныя хіты і любімыя кампазіцыі ў выкананні папулярных артыстаў. У 23:20 запусцяць святочны феерверк, а потым запаляць купальскі агонь.
Дадатковая інфармацыя - на афіцыйным сайце арганізатара .
Чакаем вас, каб разам атрымаць асалоду ад атмасферы свята і правесці гэтыя выхадныя ярка!