7 кастрычніка ў 18:30 адбудзецца першы анлайн-урок з цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных бацькоўскаму кантролю за паводзінамі дзяцей у сетцы Інтэрнэт. Праект арганізаваны Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і аператарамі мабільнай электрасувязі.
Мэтавая аўдыторыя праекта ‒ бацькі дзяцей і падлеткаў ад 5 да 18 гадоў. У якасці эксперта ад кампаніі «Белтэлекам» на мерапрыемстве выступіць Вольга Суданава, начальнік аддзела стратэгічнага маркетынгу.
Тэма першай сустрэчы: «Лічбавы след і прыватнасць: што сетка памятае аб вашым дзіцяці». Працягласць вебінара ‒ 45 хвілін. Далучыцца да трансляцыі можна па спасылцы.
Расклад наступных урокаў будзе апублікаваны ў раздзеле «Інфармацыйная бяспека непаўналетніх» на нацыянальным адукацыйным партале.
Дарагія бацькі, не заставайцеся ўбаку! Разам мы зробім інтэрнет бяспечным для нашых дзяцей.