«Белтэлекам» запрашае ў фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў

«Белтэлекам» запрашае ў фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў

 

21 чэрвеня ў Мінску пачаліся II Еўрапейскія гульні. Грандыёзнае шоу афіцыйнага адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў на мінскім стадыёне «Дынама» дало старт галоўнай спартыўнай падзеі года.

 

Кантынентальны форум аб'яднаў аматараў спорту з усёй Еўропы, а таксама многіх іншых краін. Атмасфера вялікага свята і спартыўнай заўзятасці пануе на вуліцах беларускай сталіцы. Хвалюючыя моманты спаборніцтваў збліжаюць шматлікіх заўзятараў, якія прыехалі падтрымаць спартоўцаў.

 

Тры фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў сустракаюць гасцей у Мінску. Яны размешчаны ля Палаца спорту, «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны». Тут можна сачыць за тэлевізійнымі трансляцыямі, а па вечарах - глядзець выступы вядомых артыстаў, удзельнічаць у танцавальных праграмах і конкурсах. Шматлікія актыўнасці і забавы зараджаюць ўсіх наведвальнікаў выдатным настроем і самымі яркімі эмоцыямі.

 

«Белтэлекам» запрашае наведаць нашы павільёны ў фан-зонах II Еўрапейскіх гульняў!

 

 Палац спорту. У павільёне «ЯСНА» можна здзейсніць віртуальны палёт над Беларуссю. Рэалістычны вопыт вольнага лунання з поўным апусканнем у атмасферу падорыць спецыяльная ўстаноўка і сучасны шлем з гарнітурай iFLY VR.

 «Мінск-Арэна». Тут для наведвальнікаў мы падрыхтавалі трэнажор «ВелаLike». Можна не проста пакруціць педалі, але і зарабіць балы і атрымаць прызы.

 «Чыжоўка-Арэна». Усе жадаючыя могуць вымераць сілу ўдару з дапамогай силамера «Баксёр». Усё, што патрабуецца, - засяродзіцца і нанесці прыцэльны ўдар па грушы.

Для самых актыўных удзельнікаў мы падрыхтавалі мноства сюрпрызаў.

 

Спорт дорыць неверагодныя ўражанні, аб'ядноўвае і гуртуе. Пераканайцеся ў гэтым самі! Чакаем вас у фан-зонах грандыёзнага спартыўнага свята!

 

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.