Бізнес без межаў: «Белтэлекам» прадстаўляе новую паслугу «Міжнародная SMS-рассылка» | Белтелеком

Бізнес без межаў: «Белтэлекам» прадстаўляе новую паслугу «Міжнародная SMS-рассылка»

З 1 кастрычніка 2025 года «Белтэлекам» запускае новую паслугу для бізнесу – «Міжнародная SMS-рассылка». Сэрвіс прызначаны для кампаній, якія актыўна пашыраюць сваю прысутнасць на сусветным рынку і шукаюць надзейныя каналы камунікацыі з кліентамі і партнёрамі.

«Міжнародная SMS-рассылка» – гэта сучасны інструмент узаемадзеяння з мэтавай аўдыторыяй па ўсім свеце.

Ключавыя перавагі паслугі:

  • шырокі геаграфічны ахоп: магчымасць адпраўкі паведамленняў у больш за 150 краін на нумары звыш 1000 аператараў сувязі;
  • зручная платформа кіравання: просты і інтуітыўна зразумелы інтэрфейс для фарміравання рассылак, маніторынгу вынікаў і атрымання справаздачнасці;
  • гібкасць настроек: выкарыстанне гатовых шаблонаў паведамленняў і адсутнасць абмежаванняў па колькасці нумароў базы атрымальнікаў;
  • рэгістрацыя і выкарыстанне міжнароднага Альфа-імені ў канкрэтнай сетцы міжнароднага аператара;
  • надзейнасць і бяспека: гарантаваная дастаўка паведамленняў з выкарыстаннем надзейнай інфраструктуры і выкананнем патрабаванняў па абароне дадзеных.

«Міжнародная SMS-рассылка» стане ўніверсальнай прыладай для рашэння шырокага спектру бізнэс-задач: ад правядзення маркетынгавых акцый і інфармавання аб адмысловых прапановах да адпраўкі службовых апавяшчэнняў, пацверджання замоў і браніравання, а таксама нагадванняў аб важных сустрэчах і плацяжах. Акрамя таго, з яе дапамогай можна эфектыўна выбудоўваць падтрымку кліентаў і праводзіць кансультацыі.

Новая паслуга ідэальна падыходзіць для кампаній, якія займаюцца міжнародным гандлем і электроннай камерцыяй, турыстычных агенцтваў і адукацыйных устаноў, якія працуюць з замежнай аўдыторыяй, а таксама арганізатараў міжнародных мерапрыемстваў.

Даступныя тарыфы на «Міжнародную SMS-рассылку» дазволяць аптымізаваць выдаткі на B2C і B2B камунікацыі і заўсёды быць на сувязі са сваімі кліентамі.

Падключыць паслугу і атрымаць падрабязную кансультацыю можна ў офісах продажу «Белтэлекам» або па кругласутачным нумары 123.