4 красавіка ў горадзе Магілёве адчыніў дзверы для наведвальнікаў новую краму Beltelecom shop. Сучасны гандлёвы аб'ект стаў першым у Магілёўскай вобласці і адзінаццатым у краіне.
Дырэктар Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам Андрэй Чорны адзначыў, што кампанія даўно выйшла за рамкі традыцыйнага аператара сувязі і актыўна развівае новыя напрамкі, уключаючы рознічны гандаль. Продаж тэхнікі ў растэрміноўку запатрабаваны ў абанентаў Магілёўскай вобласці, што пацвярджае ўнушальная лічба: мясцовыя жыхары набылі ў «Белтэлекаме» ўжо больш за 39 тысяч тавараў. Андрэй Чорны ўпэўнены, што новы офіс продажаў парадуе наведвальнікаў і высокай якасцю абслугоўвання, і шырокім асартыментам тэхнікі.
Упраўляючы справамі Магілёўскага гарвыканкама Аляксей Брацкоў адзначыў важнасць адкрыцця новага гандлёвага аб'екта для ўсяго рэгіёна: «Магілёў – горад, арыентаваны на інавацыі. Beltelecom shop – гэта яшчэ адзін крок да стварэння камфортнага лічбавага асяроддзя для нашых грамадзян і паляпшэння якасці жыцця ў нашым горадзе».
У Beltelecom shop прадстаўлены шырокі выбар тавараў: ад смартфонаў і наўтбукаў да буйной бытавой тэхнікі. Усё гэта можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў. Акрамя таго, у новым офісе можна атрымаць кансультацыю і падключыць сучасныя паслугі сувязі: высакахуткасны інтэрнэт, тэлебачанне, «Відэакантроль» і дзясяткі іншых лічбавых рашэнняў.
У бліжэйшы час Магілёўскі філіял «Белтэлекам» плануе адкрыць новыя магазіны ў розных гарадах рэгіёну. Сачыце за нашымі навінамі!
Запрашаем магіляўчан па пакупкі ў новы Beltelecom shop па адрасе: г.Магілёў, вул. Першамайская, 77/9.