Дзяржынскі ВЭС - на раённай Дошцы гонару

У адпаведнасці з рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта ад 12.02.2019 № 250 па выніках 2018 года Дзяржынскі ВЭС Стаўбцоўскага ЗВЭС Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" прызнаны пераможцам у намінацыі «Лепшая арганізацыя ў галіне будаўніцтва, транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання» на тэрыторыі Дзяржынскага раёна.
 
Дзяржынскі ВЭС Стаўбцоўскага ЗВЭС быў удастоены ганаровай узнагароды за стварэнне сучаснай інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, якая забяспечвае ўкараненне інфармацыйных інавацый і развіццё дзяржаўных электронных паслуг. Структурнаму падраздзяленню кампаніі ўручаны пераходны кубак і дыплом Дзяржынскага райвыканкама. Адначасова Дзяржынскі ВЭС Стаўбцоўскага ЗВЭС занесены на Дошку гонару Дзяржынскага раёна.