Экасістэма ў смартфоне: мабільнаму дадатку «Мой горад» – 5 гадоў | Белтелеком

Экасістэма ў смартфоне: мабільнаму дадатку «Мой горад» – 5 гадоў

У лютым 2026 года першы юбілей адзначае мабільны дадатак «Мой горад». За пяць гадоў праект, ініцыяваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з РУП «Белтэлекам», прайшоў шлях ад пілотнага запуску да паўнацэннай лічбавай экасістэмы. Перавагі гэтай платформы ўжо ацанілі жыхары 75 беларускіх гарадоў, уключаючы два абласныя цэнтры – Магілёў і Віцебск.

Дадатак «Мой горад» стала практычным інструментам, дзякуючы якому камунікацыя паміж горадам і насельніцтвам выйшла на новы ўзровень.

Лічбавая трансфармацыя рэгіёнаў гэта рэальнасць, якая ствараецца з дапамогай зручных і тэхналагічных сэрвісаў. Адзін з іх дадатак «Мой горад». Гэта не проста інфармацыйны рэсурс, а паўнацэнная экасістэма, якая інтэгруе гарадскія паслугі ў адзіны інтэрфейс і робіць інфраструктуру больш даступнай. З дапамогай платформы «Мой горад» узаемадзеянне адміністрацыі, бізнесу і жыхароў становіцца максімальна зручным і прадуктыўным, – адзначае менеджар праекта Наталля Падута.

Лічбавы фармат ужо стаў прывычным і запатрабаваным, што пацвярджае статыстыка платформы. Больш за 6,7 тыс. арганізацый выкарыстоўваюць «Мой горад» як важны канал камунікацыі з грамадзянамі, колькасць запамповак перавысіла 164 тыс., звыш 1,14 млн разоў карыстальнікі цікавіліся паслугамі ў дадатку і 125 тыс. разоў паспяхова аформілі анлайн-заказы.

Аналіз актыўнасці за 2025 год паказаў, што найбольшую ўвагу прыцягваюць раздзелы «Гандаль», «Кафэ і рэстараны», «Адміністрацыі гарадоў», «Паслугі РУП «Белтэлекам», а таксама «Школы і гімназіі».

Галоўная асаблівасць лічбавага рэсурсу – яго інтэрактыўнасць. Важна і тое, што для кожнага горада дадатак напаўняецца ўнікальным кантэнтам. Функцыянал дазваляе вырашаць штодзённыя задачы ўсяго ў пару дотыкаў: запісацца на прыём у выканкам, аформіць дзіця ў спартыўную секцыю або забраніраваць гасцініцу. Зваротная сувязь дае магчымасць пакідаць водгукі і прапановы, што дапамагае паляпшаць якасць паслуг.

Гісторыя праекта пачалася ў 2021 годзе ў Полацку. Сёння лідарам з’яўляецца Віцебская вобласць – першы рэгіён Беларусі, усе гарады якога прадстаўлены ў дадатку. Асаблівае месца займае турыстычны раздзел «Турызм Беларусі – Васільковы край», які стаў сапраўдным лічбавым навігатарам па славутасцях.

«Мой горад» працягвае развівацца. У бліжэйшы час каманда праекта прадставіць рэліз абноўленага інтэрфейсу і пашырыць функцыянал дадатку.

Такім чынам, гарадская інфраструктура – ад дзяржаўных арганізацый да прыватнага бізнесу – зараз заўсёды пад рукой у адным зручным дадатку. Каб зрабіць жыццё больш простым і камфортным, дастаткова ўстанавіць яго на смартфон. Далучайцеся!

Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play.

photo_2026-02-19_11-33-53