Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў Указ № 138 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021–2025 гады і 2025 год».
Указам вызначаны пераможцы спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.
З вялікай гордасцю паведамляем, што сярод 53 арганізацый-пераможцаў прадстаўлены Мінскі і Брэсцкі філіялы РУП «Белтэлекам».
Рэспубліканская дошка Гонару – гэта знак грамадскага прызнання ўкладу прадпрыемстваў у развіццё краіны і павышэнне дабрабыту грамадзян. Гэта прызнанне самаадданай працы, прафесіяналізму і выдатных вынікаў нашых калег!
Урачыстае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару здзейсніцца напярэдадні Свята працы.
Віншуем пераможцаў і падзяляем гэты поспех з калегамі!