Філіялы «Мінская гарадская тэлефонная сетка» і «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам» сталі пераможцамі спаборніцтва за 2022 год у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і будуць занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта найвышэйшая ўзнагарода за ўклад у развіццё краіны і павышэнне яе дабрабыту, а таксама грамадскае прызнанне ўкладу працоўных калектываў у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.
20 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №120 аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2022 год. Пераможцамі прызнаны 64 прадпрыемствы.
Адзначым, што філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» ўдастоены высокай узнагароды ўжо дзесяты раз, а «Міжгародняя сувязь» – чацвёрты. Нашыя калегі сталі лепшымі сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый.
– Развіццё тэлекамунікацыйных паслуг, паляпшэнне якасці і сэрвісу – ключавыя напрамкі нашай дзейнасці, – падкрэсліў Эдуард Белакурскі, дырэктар філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка». – Супрацоўнікі філіяла ўкараняюць сучасныя тэхналогіі і выкарыстоўваюць багаты вытворчы вопыт. Майстэрства спецыялістаў дае магчымасць прадпрыемству дынамічна развівацца і ўдасканальвацца, паспяхова рэалізоўваць значныя праекты.
Дырэктар філіяла «Міжгародняя сувязь» Аляксандр Фурсевіч перакананы, што залог поспеху прадпрыемства – у майстэрстве і ініцыятыўнасці супрацоўнікаў, а таксама адданасці агульнай справе:
– Унікальнасць і складанасць нашай працы заключаюцца ў пастаянным удасканаленні: з развіццём галіны змяняецца і сама прафесія, а разам з ёй - чалавек. Галоўная задача ўсіх спецыялістаў – не проста гарантаваць спажыўцам вышэйшую якасць прадастаўляемых паслуг, але і нястомна рухацца наперад.
Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару стане стымулам для далейшага развіцця і паляпшэння работы філіялаў. Віншуем нашых калегаў з заслужанай перамогай і ганарымся іх дасягненнямі. Жадаем прафесійных поспехаў і працвітання!