Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня наведаў рэсурсны цэнтр Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі (БДАС). У 2020 годзе па ініцыятыве прадпрыемства тут было створана чатыры лабараторных стэнда «Інфармацыйныя кабельныя сеткі».
Тэхнічны арсенал новага навучальнага цэнтра дазваляе ўкараніць у адукацыйны працэс інавацыі прафесійнага навучання. Выкарыстоўваючы сучаснае абсталяванне, навучэнцы не толькі адпрацоўваюць навыкі, але і вывучаюць магчымасці розных тэхналогій у сваёй будучай прафесіі. Так, студэнты могуць практыкавацца ў пабудове сетак сувязі, ўстаноўцы мадэмаў і камер відэакантролю, мантажы аптычных кросаў, муфт і г.д.
Цэнтр ствараўся з улікам высокіх стандартаў WorldSkills, таму ў 2021 годзе на базе гэтага комплексу плануецца падрыхтоўка канкурсантаў нацыянальнай каманды WorldSkillsBelarus да сусветнага чэмпіянату.
Варта адзначыць, што рэсурсны цэнтр БДАС дазволіць істотна павысіць узровень прафесійнай адукацыі. Падрыхтоўка на найноўшым абсталяванні здольная раскрыць патэнцыял студэнтаў ужо ў пачатку іх навучання, што ў будучыні зробіць іх запатрабаванымі на тэлекамунікацыйным рынку. Больш за тое, у лабараторыях комплексу могуць павышаць кваліфікацыю дзейсныя тэхнічныя спецыялісты прадпрыемстваў сувязі.
«Белтэлекам» актыўна ўзаемадзейнічае з установамі адукацыі. Студэнты пастаянна праходзяць на прадпрыемстве практыку пад кіраўніцтвам самых вопытных спецыялістаў. Кандыдаты, якія паказалі сябе з лепшага боку, застаюцца тут працаваць.
Кампанія «Белтэлекам» таксама зацікаўлена ў праектах, якія матывуюць маладых спецыялістаў да прафесійнага росту і рэалізацыі сваіх здольнасцяў. Падтрымка рэсурснага цэнтра ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі - толькі адна з ініцыятыў, якія будуць рэалізоўвацца і ў далейшым.