Гісторыя сувязі - ва ўнікальнай экспазіцыі Гісторыка-інфармацыйнага цэнтра

Гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі запрашае на экскурсіі!
 
Наведвальнікам цэнтра сувязі прадстаўлена ўнікальная экспазіцыя, якая расказвае пра гісторыю паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, радыёсувязі, тэлебачання, сотавай і спадарожнікавай сувязі і інш.

Асаблівае месца займае алея Герояў, якая распавядае аб мужнасці сувязістаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Цэнтр налічвае звыш 5000 дакументальных фондаў, каля 1000 экспанатаў, сярод якіх ёсць датаваныя 1800-мі гадамі. У ліку рарытэтаў - званочак фурмана, тэлеграфныя апараты Морзэ і Бадо, тэлефонныя апараты розных гадоў выпуску, першыя радыёпрыёмнікі, радыёлы, тэлевізары і многае іншае.

Разам з экскурсаводам вы ўспомніце пра зараджэнне пісьменства і першыя спосабы перадачы інфармацыі, пазнаёміцеся з гісторыяй развіцця сувязі ва ўсім свеце, даведаецеся пра навукоўцаў, без работ і адкрыццяў якіх немагчыма ўявіць сучасную галіну сувязі.

Гісторыка-інфармацыйны цэнтр прыцягне ўвагу наведвальнікаў усіх узростаў. Старэйшае пакаленне атрымае магчымасць патэлефанаваць з тэлефоннай будкі за 2 савецкія капейкі, а моладзь зможа параўнаць модныя гаджэты з дыскавым нумаранабіральнікам старэнькага таксафона. Малышам мы прапануем у даступнай для іх форме здзейсніць экскурс у гісторыю галіны сувязі.
 
Гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 123. Наведванні ажыццяўляюцца па папярэднім запісе.