Гледачы «ЯСНАе TV» убачаць больш хакея ў новым сезоне

Тэлеканал пакажа не толькі паядынкі «Пар ы матч-Экстралігі», але і Кубак Салея, Вышэйшую лігу і аналітычную праграму аб нацыянальным чэмпіянаце.

У сезоне 2020/2021 гг. супрацоўніцтва Федэрацыі хакея Беларусі і РУП «Белтэлекам» будзе працягнута. Тэлеканал «ЯСНАе ТV», які ўжо паспеў заняць сваю нішу ў спартыўным вяшчанні краіны, атрымаў права на паказ 200 матчаў з удзелам беларускіх камандаў. Гледачы канала змогуць сачыць не толькі за паядынкамі «Парыматч-Экстралігі», але і стануць сведкамі барацьбы ў Кубку Рэспублікі Беларусь (Кубку Руслана Салея) па хакеі з шайбай, старт якога намечаны на 6 жніўня, а таксама фінальнай серыі Вышэйшай лігі нацыянальнага першынства, міжнародных матчаў з удзелам зборных каманд.

У будучым сезоне традыцыйны фармат мультыкамернай здымкі са студыйнымі ўключэннямі і флэш-інтэрв'ю атрымае новае графічнае афармленне і будзе дапоўнены ўласнай аналітычнай праграмай аб беларускім хакеі. Экспертныя ацэнкі, разбор матчаў, аналіз працы каманд, а таксама аўтарскія матэрыялы на вострыя тэмы каля хакея - тэлевізійны праект выведзе супрацоўніцтва Федэрацыі хакея Беларусі і РУП «Белтэлекам» на новы ўзровень. Генадзь Савілаў, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі:

- Мы рады, што, зрабіўшы першы крок на шляху да павышэння прывабнасці нацыянальнага чэмпіянату ў мінулым годзе, сёння можам працягнуць гэты шлях з такім партнёрам як «Белтэлекам». Мінулы сезон паказаў, што беларускі глядач зацікаўлены ў павелічэнні прысутнасці хакея ў сетцы тэлевізійнага вяшчання. Мы атрымалі шмат станоўчых водгукаў аб праведзеных трансляцыях, што, безумоўна, надае нам сілы рухацца далей. Мы праводзім вялікую працу па павышэнні відовішчнасці і каляхакейнага суправаджэння спаборніцтваў, каб рабіць максімальна якасны тэлевізійны прадукт. Прычым, гэта ніякім чынам не з'яўляецца канкурэнцыяй з тэлеканалам «Беларусь 5», а толькі дапаўняе той хакейны кантэнт, які робіць Белтэлерадыёкампанія. Больш за тое, як і ў мінулым сезоне, значную частку трансляцый для « ЯСНАе ТV» забяспечаць спецыялісты «Беларусь 5». Пра тое, што мы рухаемся ў правільным кірунку, сведчаць і лічбы: рост наведвальнасці матчаў «Пар ы матч-Экстралігі» у мінулым сезоне ў параўнанні з сезонам 2018/2019 гадоў склаў 25%. І ў гэтым, я ўпэўнены, немалаважная заслуга праведзеных трансляцый - людзі бачаць цікавае шоу і хочуць самі стаць яго часткай. Таксама нельга не адзначыць і тое, што ў мінулым сезоне ў сетку тэлевяшчання патрапілі матчы з удзелам абсалютна ўсіх каманд Экстралігі, а не толькі топаў, асвятленню якіх заўсёды надавалася шмат увагі. Але новы сезон - гэта новы выклік. І я ўпэўнены, што разам мы зможам вывесці медыйн ы складнік турніраў з удзелам беларускіх каманд, на новы ўзровень.

Юрый Петручэня, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам»:

- У мінулым годзе супрацоўніцтва з Федэрацыяй хакея Беларусі было больш, чым прадуктыўным. На нашым тэлеканале « ЯСНАе TV» выйшла прыкладна паўтары сотні паядынкаў «Пар ы матч-Экстралігі». Але, напэўна, не статыстыка галоўнае. Галоўнае, што глядач даверыўся нам і атрымаў задавальненне ад прагляду любімай гульні. У новым сезоне мы настроены істотна падняць творч ы і тэхнічн ы складнік трансляцый. Цяпер над гэтым актыўна працуем з нашымі калегамі з Федэрацыі хакея. Дарэчы, мне менавіта прыемна адзначыць, што мы - калегі. Нас аб'яднала імкненне ўнесці свой уклад у спарт ыўнае вяшчанне Беларусі, даць гледачам максімум станоўчых эмоцый, дапамагчы ў суперажыванні любімай камандзе і адчуць сябе сапраўдным заўзятарам, нават калі ты знаходзішся па-за лядовай арэн ай, за экранам тэлевізара. Любіце спорт, любіце беларускі спорт, любіце хакей i далуча йцеся да яго на тэлеканале « ЯСНАе TV»!

 

Д аведачна:

РУП "Белтэлекам" - лідэр у сферы тэлекамунікацый. У бізнэс-партфелі прадпрыемства больш за 70 сучасных паслуг. Старт у ласн амку тэлеканалу ў кампаніі далі 23 верасня 2019 года. « ЯСНАе ТV» арыентаваны на шырокую аўдыторыю. «Залаты фонд» мастацкага кіно, рэйтынгавыя стужкі апошніх гадоў, айчынныя і замежныя серыялы, і, вядома, спартыўныя трансляцыі - на канале сабрана ўсё самае лепшае, каб глядач правёў час у экрана тэлевізара з карысцю і задавальненнем.