Глядзіце сусветныя рэйтынгавыя кінафільмы цяпер і па-беларуску ў эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV»!
Кожны аўторак у 21.00 у рамках праекта «Кіно па-беларуску» героі вядомых замежных стужак гавораць на нашай роднай мове. На гэтым тыдні тэлеаўдыторыю чакае папулярны фільм «Пяты элемент» *.
Гледачы ўжо ацанілі легендарны фільм «Утаймаванне свавольнага» і мультфільмы «Астэрыкс: Зямля Багоў», «Астэрыкс і таемнае зелле" і чакаюць выхаду наступных карцін.
Галасамі «Кіно па-беларуску» сталі такія вядомыя акцёры тэатра і кіно, як Святлана Цімохіна, Алег Гарбуз, Таццяна Ружаўская, Андрэй Мілюхін, Уладзімір Богдан, Крысціна Дробыш, Валянцін Серада і Алеся Леснікава.
Праца над перакладам доўжылася больш як паўтара месяца. Ацаніць вынік можа кожны, хто далучыцца да гледачоў «ЯСНАе TV». Не прапусціце!
* «Пяты элемент» - фантастычны баявік з элементамі камедыі, рэжысёрам і сцэнарыстам якога з'яўляецца Люк Бяссон. У галоўных ролях - усім вядомыя Міла Ёвавіч і Брус Уіліс.