Больш за 80 кропак Wi-Fi пабудуе Гомельскі філіял «Белтэлекама» у адной з найбуйнейшых здраўніц краіны - санаторыі «Прыдняпроўскі».
Першыя кропкі Wi-Fi з'явіліся тут яшчэ ў 2016 годзе. На сённяшні дзень створана сетка ў жылым блоку другога корпуса, дзякуючы чаму адпачывальнікі могуць карыстацца паслугамі Інтэрнэту не выходзячы з свайго нумара. На чарзе - пашырэнне пакрыцця. 82 пункта бясплатнага бесправаднога доступу ў Інтэрнэт будуць размешчаны такім чынам, каб забяспечыць падключэнне да сеткі Wi-Fi па ўсёй тэрыторыі комплексу.
Яўген Волкаў, галоўны ўрач санаторыя «Прыдняпроўскі»:
- У цяперашні час цяжка ўявіць працу санаторыя без Інтэрнэту. Паслуга запатрабаваная як самой арганізацыяй, так і адпачывальнікамі, бо ўсе прызвычаіліся ўвесь час знаходзіцца на сувязі, у межах інфармацыйнага поля. Нашым шматгадовым надзейным партнёрам у пытаннях прадастаўлення паслуг сувязі з'яўляецца «Белтэлекам». Мы задаволеныя супрацоўніцтвам з кампаніяй і будзем яго развіваць. У планах - новыя праекты па стварэнні выгоды і камфорту для нашых адпачываючых.
Санаторый «Прыдняпроўскі» - адзін з ключавых кліентаў Гомельскага філіяла. У 2018 годзе ў пасёлак Прыдняпроўскі была праведзена сетка GPON. Гэта дазволіла падключыць сучасныя высакахуткасныя паслугі сувязі як жыхарам населенага пункта, так і санаторыю.
Вячаслаў Чаркашын, начальнік Рагачоўскага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам»:
- Санаторый карыстаецца пакетнымі прапановамі з лінейкі «Бізнес-камплект» на хуткасцях ад 20 да 80 Мегабіт у секунду. Па дамоўленасці c нашымі партнёрамі мы будуем сетку Wi-Fi - у хуткім часе падключым першы корпус, а таксама лячэбныя блокі, кафэ і пераход паміж карпусамі. Хачу адзначыць, што спектр паслуг кампаніі пастаянна пашыраецца, і ў далейшым мы гатовыя дапамагчы нашым кліентам у рэалізацыі любых тэлекамунікацыйных праектаў.
Арганізацыя сеткі Wi-Fi - адна з самых запатрабаваных паслуг у карпаратыўным сегменце. Спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» падаюць яе «пад ключ» з улікам усіх пажаданняў заказчыка - ад колькасці кропак доступу да назвы сеткі SSID.
Разам з тэлефаніяй, ТБ і доступам у Інтэрнэт карыстаюцца попытам «Відэакантроль», «Стварэнне і абслугоўванне лакальнай сеткі», «SMS-рассылка» і іншыя. У ліку выгадных прапаноў для кампаній - пакеты паслуг «Бізнес-кейс 35», «Бізнэс-кейс 100». Больш падрабязна з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі для бізнэсу можна пазнаёміцца тут.