Браслаў стаў чарговым горадам у Віцебскай вобласці, дзе рэалізаваны сумесны праект Мінсувязі і «Белтэлекама» «Мой горад». Ініцыятыва распрацавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіравана на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.
Год таму, у лютым 2021 г., дадзены старт праекту «Мой горад». Гэта мабільнае прыкладанне, якое аблічбавае асноўныя гарадскія сэрвісы для насельніцтва і бізнесу. На сённяшні дзень прыкладанне ўжо працуе ў такіх гарадах Беларусі як Полацк, Глыбокае, Пінск, Орша і Баранавічы. Новая платформа стала інструментам камфортнага ўзаемадзеяння жыхароў з гарадской інфраструктурай.
Дзякуючы зацікаўленай пазіцыі Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, тут, у адным з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі, таксама рэалізуецца канцэпцыя «разумнага горада». Мабільнае прыкладанне «Мой горад» – яе практычны інструмент. Лічбавая платформа заклікана аб'яднаць самыя запатрабаваныя гарадскія паслугі ў адзіную экасістэму і арганізаваць інтэрактыўнае ўзаемадзеянне карыстальнікаў з гарадскім асяроддзем – дзяржаўнымі арганізацыямі, установамі адукацыі і аховы здароўя, аб'ектамі гандлю, культуры і вольнага часу.
Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша:
– Прыемна адзначыць, што цікавасць да праекту праяўляюць адміністрацыі многіх гарадоў. На дадзены момант пытанне, якое вырашае «Белтэлекам», запускаючы дадатак у гарадах – як такі фармат узаемадзеяння для гарадскіх уладаў, бізнэсу і насельніцтва горада можа быць удалым, карысным, эфектыўным. Мы зацікаўлены ў папулярызацыі прыкладання не толькі сярод уладаў, але і прадпрыемстваў, гараджан. Асноўная задача – зрабіць рэсурс максімальна інфарматыўным, але пры гэтым простым і зразумелым у працы.
Старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Вячаслаў Віктаравіч Грышчанка:
– Сёння Браслаўскі раён пазіцыянуецца як цэнтр устойлівага турызму Рэспублікі Беларусь і мае патрэбу ў лічбавым развіцці з улікам лакальных прыярытэтаў, эканомікі, гісторыі, культуры, геаграфічнага становішча. Перакананы, што платформа «Мой горад» дапаможа нашаму гораду ярчэй прэзентаваць свой турыстычны патэнцыял і паслужыць інструментам камфортнага ўзаемадзеяння жыхароў і гасцей Браслаўшчыны з гарадской інфраструктурай.
На рэсурсе прадстаўлены практычна ўсе арганізацыі раёна, структураваныя па відах дзейнасці: адміністрацыя горада, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя. Усяго – больш за 40 модуляў. Гараджане змогуць выкарыстоўваць прыкладанне, каб запісацца на прыём у райвыканкам, дзяржустанову або школу, даведацца пра рэжым працы магазінаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці або на СТА. Дастаткова толькі спампаваць праграму.
У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання Браслава і Браслаўскага раёна. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам»:
г.Браслаў, вул. Дзяржынскага, 69;
тэл.: 802153-60453, admbras@vitebsk.beltelecom.by.
Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі на Android і iOS.