Паважаныя абаненты!
У лістападзе 2026 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:
- 7 лістапада – дырэктар Мінскага філіяла Шынкарэвіч Уладзімір Мікалаевіч;
- 14 лістапада ‒ першы намеснік Генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
- 21 лістапада ‒ Генеральны дырэктар Кенда Аляксандр Мікалаевіч;
- 28 лістапада ‒ дырэктар філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Белакурскі Эдуард Анатольевіч.
У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам пры званку на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.