Паважаныя абаненты!
У маі 2021 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:
- 1 мая - першы намеснік генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
- 8 мая - намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Туромша Сяргей Валер'евіч;
- 15 мая - першы намеснік генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
- 22 мая - генеральны дырэктар Петручэня Юрый Мікалаевіч;
- 29 мая - намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях Даньшина Таццяна Уладзіміраўна;
У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.