Паважаныя абаненты!
У снежні 2022 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:
- 3 снежня – намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Жаркевіч Андрэй Рамуальдавіч;
- 10 снежня – намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях Туромша Сяргей Валер'евіч;
- 17 снежня – першы намеснік генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
- 24 снежня – генеральны дырэктар Петручэня Юрый Мікалаевіч;
- 31 снежня – намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыму Заліўка Андрэй Аляксандравіч.
У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.